Грэцыя папрасіла выратавальны пакет на 3 гады
Гэта вынікае з ліста, які ўрад у Афінах накіраваў прадстаўнікам еўразоны. Грэцкія ўлады не ўдакладнілі, колькі грошай яны патрабуюць. Не гаворыцца таксама пра падрабязнасці рэформаў. На адной старонцы ліста ўрад напісаў, што ён згодны правесці змены ў падатковай і пенсійнай сістэме і можа пачаць іх з наступнага тыдня. Афіны маюць час да раніцы пятніцы, калі міністры фінансаў зоны еўра пачнуць паседжанне.
Ліст з’яўляецца першым крокам на шляху да задавальнення патрабаванняў міжнародных крэдытораў. Калі да нядзелі не будзе ўзгоднены план рэфармавання Грэцыі, Еўрапейскі цэнтральны банк спыніць фінансавую падтрымку грэцкіх банкаў і краіна будзе вымушана вярнуць драхму ды выйсці з зоны еўра.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота trend.az