“Гродна Азот” падтрымалі малітвай ды іконамі



Як паведамляе газета “Гродненский химик”, праваслаўныя святары з іконамі і крыжам у руках прыйшлі да прадпрыемства. Яны прачыталі малітву.

Відаць, такім чынам праваслаўныя святары спрабуюць адвесці праблемы ад прадпрыемства. У пачатку ліпеня яны ўзніклі ў асобных цэхах, якія давялося пазапланава спыняць.

Тая ж група святароў наведала новы гарадзенскі мост праз Нёман, які перад візітам Лукашэнкі і запланаваным урачыстым адкрыццём падмыла залевай.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: gazeta.azot.by