«Гродна Азот» спыняе два цэхі на капрамонт
З 10 верасня на ААТ «Гродна Азот» на капрамонт спыняюць два цэхі. Інфармацыя пра гэта размешчана ў Telegram-канале прадпрыемствы.
На капітальны рамонт спыняюцца цэхі «Аміяк-3» і «Карбамід-3».
«Пры правядзенні планавага прыпынку з мэтай утылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, рэгламентам прадугледжана яго спальванне на факельнай устаноўцы. Пасля вызвалення ўсіх стадый вытворчасці ад гаручых газаў іх спальванне на факельнай устаноўцы спыняецца», — распавялі на прадпрыемстве.
Падкрэсліваецца, што пагрозы гораду і яго жыхарам, экалогіі, прадпрыемству няма.
На рамонт спатрэбіцца 25 сутак.