„Гроднажылбуд” пачынае забастоўку



Работнікі «Гроднажылбуду» правялі тайнае галасаванне з нагоды страйку. Як распавялі будаўнікі, за страйк прагаласавала большасць супрацоўнікаў 1950, супраць былі 638 чалавек. Будаўнікі афіцыйна апавясцілі кіраўніцтва аб выніках. Асноўныя патрабаванні работнікаў: правядзенне сумленных выбараў, адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ўзбуджэнне крымінальных спраў у дачыненні да асоб, якія маюць дачыненне да жорсткага збіцця ўдзельнікаў мірных акцый. Афіцыйны ліст быў накіраваны гендырэктару прадпрыемства і старшыні гарвыканкама Мячыславу Гою. 21 жніўня будаўнікі прыпыняюць сваю працу. Дзейнасць не спыняюць толькі падраздзяленні аховы, у тым ліку і пажарнай, кацельня і тэхнічныя работнікі, якія абслугоўваюць інтэрнаты і іншыя месцы агульнага карыстання.

Беларускае Радыё Рацыя