Грошы МВФ больш не патрэбны?



Эканаміст Барыс Жаліба распавядае, ці атрымае Беларусь крэдыт ад Міжнароднага валютнага фонду.

Як паведамлялася, Міжнародны валютны фонд прыпыніў перамовы з Беларуссю па новай крэдытнай праграме праз адсутнасць рэформ. Што далей?

Барыс Жаліба: Думаю, што, нягледзячы на ўсё, дзяжурны дыялог паміж МВФ і беларускімі ўладамі будзе працягвацца у межах наведвання Беларусі місіяй Міжнароднага валютнага фонду два разы на год. Справа ў тым, што зараз беларускія ўлады “акрыялі” пасля таго, як вырашылася нафтагазавая спрэчка, і Расея пачала даваць новыя крэдыты. Плюс атрымалі грошы за еўрабонды. Адным словам, агулам знайшлі каля 2,5 мільярдаў даляраў, а значыцца на гэты момант праблему ў пэўным сэнсе вырашылі.

РР: Грошы МВФ больш не патрэбны?

Барыс Жаліба: Патрэбны, але гэты варыянт улады будуць трымаць “пра запас”. На той выпадак, калі ўжо занадта моцна прыцісне, бо ні на якія структурныя рэформы беларускія ўлады ісці не хочуць. Адным словам, жывем сёняшнім днём, а пра заўтра думаем заўтра.

РР: А можа МВФ авансам дасць крэдыт Беларусі? З перспектывай, што беларускія ўлады пазней пойдуць на рэформы…

Барыс Жаліба: Я лічу, што Міжнародны валютны фонд таксама заняў прынцыповую пазіцыю, і без рэформаў грошай не будзе.  

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя