Губляем бульбу і лён, але можам вырошчваць вінаград
Як паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Менску намесніца кіраўніка службы гідралогіі і аграметэаралогіі Белгідрамету Кацярына Істоміна, пацяпленне клімату паступова выцясняе традыцыйныя беларускія сельскагаспадарчыя культуры і гатункі:
– Адзін з негатыўных фактараў змену клімату – гэта пагаршэнне ўмоваў для вырастання, характэрных для нашай краіны культур, лёну і бульбы. Але з іншага боку – зараз Беларусь пачала вырошчваць раннія гатункі бульбы. Варта адзначыць, што змена клімату ў нашай краіне прывяла да таго, што на палях краіны сталі расці культуры зусім нехарактэрныя для нашай краіны. Напрыклад, прамысловыя плантацыі вінаграду, якія ў нас спрабуюць пабудаваць, бахчавыя і г.д.
Адным з самых негатыўных наступстваў пацяплення Кацярына Істоміна таксама называе засухі, якія змянілі сезон, зараз яны пачынаюцца не напрыканцы лета, а напрыканцы вясны, што губіць маладыя пасевы. Асабліва гэта тычыцца Гомельскай вобласці.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя
