Гвінейскія персікі ўвагналі ў мінус беларускі гандаль з Афрыкай



Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, у студзені-жніўні гэтага года адмоўнае сальда ў аперацыях з 16 краінамі Афрыкі склала 40,476 млн даляраў.

Мінус у гандлі ўтварыўся ў гэты перыяд з паловай галоўных афрыканскіх партнёраў – гэта восем дзяржаў. У тым ліку Гвінея, якая стала галоўным удзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці беларускіх суб’ектаў гаспадарання на афрыканскім кантыненце. Аб’ём гандлёвага абароту з гэтай краінай склаў 58,6 млн даляраў, з якіх 54,6 млн даляраў прыйшлося на імпарт, піша «Заўтра тваёй краіны».

Цікава, што лідарства ў абароце Гвінеі забяспечылі фруктова-агароднінныя пастаўкі ў Беларусь. Гвінея у гэтым годзе стала адным з лідараў па ўвозу на тэрыторыю Беларусі персікаў (за восем месяцаў імпарт – 20,5 млн даляраў). Досыць вялікімі былі аб’ёмы імпарту з Гвінеі груш, таматаў, капусты.

У выніку Гвінея апярэдзіла па абароту галоўнага гандлёвага партнёра Беларусі на афрыканскім кантыненце – Егіпет. З гэтай краінай сальда склала 55,5 млн даляраў, з якіх беларускі экспарт быў 37,2 млн даляраў.

У лік краін, якія ў гэтым годзе больш ўвозяць, чым вывозяць з Беларусі, уваходзяць Танзанія (33,5 мільёнаў даляраў), Бенін (адмоўнае сальда – 22,8 млн даляраў), Мадагаскар (22,5 млн), Кенія (19,1 млн), Гана (8,2 млн), Замбія (7,4 млн), Кот д’Івуар (6,3 млн).

У групу краін з станоўчым сальда ўвайшлі, акрамя Егіпта, Ангола (45,2 млн), Марока (21,6 мільёнаў даляраў), Зімбабвэ (17,5 млн), Нігерыя (12 млн), Сенегал (9,5 млн), Малі (9 млн) і ПАР (276,3 тыс.).

ej.by