Індэксацыю тарыфаў ЖКГ адвязалі ад даляра
Урад адмяніў прывязку індэксацыі тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі да даляра. Змены прадугледжваюцца пастановай №747, дакумент апублікаваны 4 лістапада на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пастанова ўступіла ў дзеянне адразу пасля апублікавання і закранае ў тым ліку тарыфы, якія дзейнічаюць з 1 ліпеня.
Як гаворыцца ў новай рэдакцыі Палажэння аб парадку індэксацыі тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі, цяпер усё будзе разлічвацца з улікам курсу беларускага рубля да замежнай валюты. Але ёсць адзін важны нюанс: пастановай прадугледжана, што індэксацыя будзе праводзіцца пры перавышэнні курсу 75 расейскіх рублёў за даляр.
Раней Беларусь перайшла на расейскія рублі ў разліках за расейскі газ, а таксама Мінфін пачаў разлічвацца ў беларускіх рублях па еўрааблігацыях.