Індывідуальнае прадпрымальніцтва – пад пагрозай існавання
Індывідуальнае прадпрымальніцтва ў Беларусі метадычна разбураецца дзяржавай і знаходзіцца пад пагрозай існавання, – лічыць намеснік старшыні Руху салідарнасці „Разам” Аляксандр Макаеў. Магчымасць выстаяць – толькі пры аб’яднанні супраць дзяенняў дзяржаўных органаў:
– Пасля 1 студзеня прадпрымальнікам, якія выплочваюць адзіны падатак, Лукашэнка сваімі ўказамі забараняе дзейнасць. Гэта калапс рынкаў і гандлёвых цэнтраў. Гэта быццам не тычыцца прадпрымальнікаў, якія працуюць па агульнай сістэме, маюць дакументы і маюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Але гэта не так, бо большасць рынка фармуюць менавіта плацельшчыкі адзінага падатка.
Таму калі з рынкаў сыйдзе 70-80 адсодкаў прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку, то няма сэнсу ажыццяўляць дзейнасць і астатнім. Толькі салідарнасць і грамадская актыўнасць усіх прадпрмальнікаў дае шанец захаваць працу рынкаў, — лічыць Аляксандр Макаеў.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя