Індывідуальныя прадпрымальнікі не выйшлі сёння на працу
З 1 ліпеня больш як палова беларускіх прадпрымальнікаў спынілі працу у сувязі з уваходам у сілу дэкрэту аб сэртыфікацыі тавараў. Як паведаміў баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус, некалькі сот гандляроў сабраліся на рынку ў Баранавічах і спрабуюць дамагчыся сустрэчы з адказным чыноўнікам гарвыканкаму.
– Чалавек 300 сабраліся: вось не ведаем, куды ісці, бо “начальнік эканомікі” у камандыроўцы. На рынках закрытыя ралеты. Такое адчуванне, што трэба ісці ў выканкам. Кажуць: няма кіраўніка. Старшыня РАЙПО тут, але ён не валодае сітуацыяй.
Па словах Міколы Чарнавуса, разам з уступленнем Беларусі ў Мытны Саюз, беларускія прадпрымальнікі апынуліся у горшай сытуацыі, чым іх расейскія калегі. Ад іх не патрабуюць сэртыфікату ад пастаўшчыка тавару, аднак беларускіх прадаўцоў гэтае патрабаванне тычыцца.
Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя
