Індыя шукае замену калійным угнаенням з Беларусі і Расеі



Індыя шукае замену калійным угнаенням з Беларусі і Расеі. Пра гэта піша Times of India.

Летась Беларусь паставіла Індыі каля 1,4 млн тон калію. Яшчэ каля 600 тысяч тон Дэлі закупіў у Расеі. Сёлета гэтыя 2 млн тон угнаенняў плануецца набыць у Канадзе, а таксама ў Ізраілі і Іарданіі.

Раней паведамлялася, што „Беларуськалій” гатовы прымаць аплату нават у індыйскіх рупіях. Але Індыю спынілі санкцыі супраць Беларусі.

Урад Індыі таксама прыняў рашэнне кампенсаваць мясцовым фермерам рост цэн на калійныя ўгнаенні. Угнаенні пачалі даражэць на фоне вайны ва Украіне. На кампенсацыі вылучаюць каля $8 млрд. Субсідыя пакрые рост цэн, цэны на ўгнаенні для індыйскіх гаспадарак застануцца прыкладна такімі ж, як летась.