Інэса Балоціна: Беларускі лес – «пад сякерай», нягледзячы на вайну і санкцыі
У Беларусі да 2025 года запланавана нарыхтаваць 25,5 мільёны кубаметраў драўніны за год, а да 2035 года збіраюцца павялічыць аб’ём лесанарыхтоўкі да 30 мільёнаў кубаметраў.

На фоне вайны і ўвядзення санкцый асноўныя праблемы беларускага лесу абазначыла экалагічная актывістка і прафесійны біёлаг Інэса Балоціна:
– За апошнія два гады шмат чаго змянілася. Наконт заканадаўства не змянілася, змяніліся вонкавыя абставіны. У сувязі з тым, што Беларусь распачала разам з Расеяй агрэсію супраць Украіны лясная сертыфікацыя міжнародная FSI выйшла з Беларусі. За апошнія два гады былі знішчаныя шмат грамадскіх арганізацый, у тым ліку экалагічныя. Драўніна не сертыфікаваная трапляла на еўрапейскі рынак, такія каналы ёсць абыходу санкцый.
Па словах Інэсы Балоцінай, за апошняе пяцігоддзе ў Беларусі доля эксплуатацыйных лясоў рэзка павялічылася з 50 працэнтаў да 80. Да гэтага прывяло пазбаўленне ахоўнага статусу лясных абшараў, дзе раней гаспадарчая дзейнасць была абмежаваная. Агулам за апошнія 20 гадоў Беларусь у сярэднім страціла ад гаспадарчай дзейнасці 12 працэнтаў лесу.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:





Беларускае Радыё Рацыя
Фота Інэсы Балоцінай і Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі
