Інфляцыя хоць і запаволілася, але па-ранейшаму – высокая
Гадавая інфляцыя ў Беларусі па-ранейшаму перавышае 10%, паведамляюць эксперты Еўразійскага банка развіцця.

У лістападзе рост цэн крыху запаволіўся, інфляцыя склала 10,3% у гадавым вымярэнні. У кастрычніку гэты паказчык складаў 10,5%.
Пры гэтым, калі цэны на прадукты харчавання ў лістападзе раслі больш павольна, чым у кастрычніку, то ў нехарчовым сегменце інфляцыя паскорылася. Месячны рост цэн склаў сем дзясятых працэнта.
На думку экспертаў, інфляцыя агулам запаволілася з той прычыны, што ўлады перанеслі павышэнне тарыфаў на паслугі сувязі на наступны год.
