Інфляцыя ў Беларусі можа разагнацца да 19% да канца года
Інфляцыя ў Беларусі можа разагнацца да 19 працэнтаў у гадавым вылічэнні да снежня. Такая ацэнка змяшчаецца ў аглядзе інфляцыі ад BEROC.
Сярэдняя інфляцыя ў другім квартале склала 15,9%. У параўнанні з першым кварталам рост коштаў запаволіўся, але застаўся вышэй за леташнія тэмпы. Бягучыя тэмпы інфляцыі не дазваляюць выйсці на мэтавы ўзровень 6%.
У чэрвені прырост індэкса спажывецкіх цэн склаў 17,6 працэнта ў гадавым вылічэнні.
У другім квартале захаваліся высокія тэмпы росту коштаў на харчовыя тавары, хаця яны і замарудзіліся. „Харчовая” інфляцыя ў другім квартале ацэньваецца ў 25,9% супраць 29,4% у першым.
Нехарчовыя тавары ў другім квартале падаражэлі на 13, 8% у гадавым вылічэнні. У першым квартале прырост іх коштаў складаў 54,9%.
У далейшым на цэны працягне ўплываць перабудова ланцужкоў паставак, як правіла, звязаная з павышэннем выдаткаў, таксама праінфляцыйны ціск будзе аказваць курс беларускага рубля да расейскага.