Інфляцыя ў Беларусі ў 2014 годзе складзе 18%



Інфляцыя ў Беларусі ў 2014 годзе складзе 18%, для зніжэння тэмпаў росту спажывецкіх коштаў неабходна запаволіць рост заробкаў. Такія ацэнкі прыводзяцца ў кастрычніцкім аглядзе эканамічнай сітуацыі ў СНД, які падрыхтавалі аналітыкі кампаніі Sberbank CIB.

На думку расейскіх эканамістаў, змякчэнне грашова-крэдытнай палітыкі, на якую пайшоў Нацбанк Беларусі сёлета, можа спрыяць захаванню высокіх тэмпаў інфляцыі.

Эксперты звяртаюць увагу, што ўлады пайшлі на зніжэнне працэнтных ставак крэдытаў, што ўжо выклікала рост грашовай масы.

У гэтай сувязі эксперты адзначаюць, што «празмерны рост грашовай масы традыцыйна суправаджаецца павышэннем інфляцыі, што можа прывесці да ўзнікнення новых дысбалансаў».

Беларускае Радыё Рацыя