Інфляцыя ў Беларусі ў 2020 годзе склала 7,4%
У Беларусі рэкордная за апошнія чатыры гады інфляцыя. Летась яна склала 7,4%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Гэта амаль у 1,5 разы вышэй, чым прагназавалі ўлады (спачатку 5%, пасля — 6, а ў лістападзе прэм’ер Раман Галоўчанка заявіў, што інфляцыя да 10% будзе някепскім вынікам).
Спажывецкія цэны ў снежні 2020-га ў параўнанні з лістападам выраслі на 1,2%,у параўнанні са снежнем 2019-га — на 7,4%. За год цэны на харчовыя тавары выраслі на 6,2%, на нехарчовыя — на 8%, цэны на паслугі — на 8,4%. Сёлета ўрад прадугледжвае інфляцыю не вышэйшую за 5,5%.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: belrynok.by