Інфляцыя ў Беларусі ў ліпені склала 0,2 працэнта
Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў ліпені 2019 года ў параўнанні з чэрвенем 2019-га склаў 100,2 працэнта, са снежнем 2018-га – 103,1 працэнта, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, што падпадаюць пад уплыў фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у ліпені ў параўнанні з чэрвенем 2019-га склаў 100,2 працэнта, са снежнем 2018-га – 102,3 працэнта.
Харчовыя тавары ў ліпені падаражэлі на 0,1 працэнта ў параўнанні з чэрвенем 2019-га і на 2,9 працэнта ў параўнанні са снежнем 2018-га. Цэны на нехарчовыя тавары знізіліся на 0,1 працэнта ў параўнанні з чэрвенем 2019-га і выраслі на 2,2 працэнта ў параўнанні са снежнем 2018-га. Паслугі ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем бягучага года падаражэлі на 0,7 працэнта, у параўнанні са снежнем 2018-га – на 4,8 працэнта.