Інфляцыя ў Беларусі ў верасні склала 0,8%, з пачатку года — 3,7%
На 0,8% выраслі спажывецкія цэны ў Беларусі ў верасні. За дзевяць месяцаў інфляцыя склала 3,7%, вынікае з дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключаў змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, адчувальныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у верасні 2018 года ў параўнанні са жніўнем склаў 100,8%, са снежнем 2017 года — 103,6%.
Харчовыя тавары падаражэлі ў верасні на 0,4%, за дзевяць месяцаў цэны на іх выраслі на 3,7%, цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 1% і 3,5% адпаведна, на паслугі — на 1,3% і 7,2% .
У маі 2018 года спажывецкія кошты знізіліся на 0,3%, у чэрвені — павялічыліся на 0,4%, у ліпені — знізіліся на 0,2%, у жніўні — выраслі на 0,1%.
Інфляцыя ў Беларусі за восем месяцаў з пачатку года склала 2,9%. Згодна з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год спажывецкія цэны павінны павялічыцца не больш чым на 6%. У сваёй апошняй ацэнцы Нацбанк чакаў, што інфляцыя будзе на ўзроўні каля 5,5%.
МВФ таксама скарэктаваў прагноз па інфляцыі ў Беларусі. Цяпер чакаецца, што яна ў 2018 годзе не перавысіць 5,5% і столькі ж складзе ў 2019 годзе. Раней эксперты фонду меркавалі, што рост спажывецкіх цэн у гэтым годзе складзе 6%.