Інфляцыя з пачатку года дасягнула 15-ці працэнтаў



Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў верасні склала 17,4 працэнты – паведамляе Белстат. Пры гэтым харчовыя тавары падаражэлі больш як на 18 працэнтаў год да года, а нехарчовыя – на 20 працэнтаў, паслугі – амаль на 12 працэнтаў.

Калі лічыць з пачатку бягучага года, то за дзевяць месяцаў інфляцыя наблізілася да 15-ці працэнтаў, і гэта на адзін працэнт больш, чым месяцам раней. Паводле экспертаў, няспынны рост інфляцыі і прымусіў Лукашэнку ўвесці забарону на рост цэн. Пры гэтым, кажуць адмыслоўцы, варта чакаць дэфіцыту пэўных тавараў на паліцах крамаў.

Беларускае Радыё Рацыя