Ініцыятыўнай групе па правядзенні рэферэндуму пра лёс завода АКБ адмовілі ў рэгістрацыі



Тэльмінскі сельскі выканкам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па правядзенні рэферэндуму пра лёс акумулятарнага заводу пад Берасцем. Пра гэта паведаміў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк. Паводле яго словаў, чыноўнікі аргументавалі адмову тым, што ў іх кампетэнцыю не ўваходзіць пытанне размяшчэння і эксплуатацыі завода. Рэферэндум планавалася правесці на тэрыторыі Тэльмінскага сельсавета, дзе знаходзіцца прадпрыемства.

Летась 22 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з грамадскасцю Берасця, на якой прысутнічалі і праціўнікі прадпрыемства, паабяцаў правесці рэфэрендум адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў.

У кастрычніку пра надзённасць і актуальнасьць пытання запэўнівала і кіраўніцтва Берасцейскага аблвыканкаму. Аднак напярэдадні стала вядома, што адмысловая міжведамасная камісія прызнала вытворчасць «бяспечнай і надзейнай».

Беларускае Радыё Рацыя