Intel інвестуе $4,6 млрд у вытворчасць паўправаднікоў у Польшчы



Intel пабудуе завод па выпуску паўправаднікоў на захадзе Польшчы. Кампанія разлічвае атрымаць субсідыі ЕЗ, што прыкладна ўдвая павялічыць агульны кошт праекту, піша Bloomberg.

Як паведамляецца, польскі завод будзе выпускаць канчатковую прадукцыю – гэта значыць гатовыя чыпы. Ён будзе атрымліваць ад іншых прадпрыемстваў крамянёвыя пласціны, разразаць іх на асобныя чыпы, тэсціраваць і правяраць якасць.

Праект быў афіцыйна прадстаўлены на прэс-канферэнцыі ў Вроцлаве галоўным выканаўчым дырэктарам Intel Пэтам Гелсінгерам і прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім.

Раней кампанія паведаміла аб будаўніцтве яшчэ аднаго завода ў ЕЗ – на ўсходзе Германіі.