Інтэрнэт-рэсурс пра фермерскія гаспадаркі еўрарэгіна „Буг”
Каля тысячы наведвальнікаў сайту ў месяц, дзе змешчана база фермерскіх гаспадарак Беларусі, Польшчы і Украіны маюць прадстаўнікі праекту ’’Стварэнне адзінай інфармацыйнай базы фермерскіх гаспадарак трансгранічнага аб’яднання Еўрарэгіён Буг’’.
На інфармацыйным рэсурсе можна знайсці ўсю неабходную інфармацыю аб уладальніках гаспадарак, накірунках іх дзейнасці, а таксама неабходныя кантактныя дадзеныя. Адная з адказных за рэлізацыю праграмы з беларускага боку Наталля Еўладава адзначыла, што сайт выклікаў нечаканы інтарэс з боку бізнэсоўцаў:
– Па праекту мы планавалі, што ў месяц будзе недзе 300 праглядаў. Для нас гэта дзіўна і прыемна, што сайт карыстаецца папулярнасцю асабліва сярод раслінных фермерскіх гаспадарак. Зацікаўлены тыя, хто шукае партнёраў, тыя, хто шукае калег на тэрыторыі іншых краін, каб абмяняцца вопытам, паглядзець, якія гаспадаркі існуюць.
Праект дазволіў вырашыць праблему недахопу, або адсутнасці кантактнай інфармацыі, а таксама інфармацыі аб накірунках дзейнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў суседніх краінаў.
Беларускае Радыё Рацыя