ІП скардзяцца на высокія падаткі
Індывідуальныя прадпрымальнікі ды юрыдычныя асобы Гарадзеншчыны за першы квартал бягучага года заплацілі дзяржаве падаткаў на суму, якая складае 13 мільёнаў 924 тысячы даляраў.
Паводле дадзеных Міністэрства падаткаў, унёсак малога бізнесу ў кансалідаваны бюджэт Гарадзенскай вобласці перавысіў 7%.
У рэгіёне зарэгістравана амаль 28 тысяч прадпрымальнікаў, многія з якіх скардзяцца на высокія падаткі і жорсткія захады падатковых інспектараў да іх дзейнасці:
– Самае хворае пытанне – гэта канешне падаткі. Куды іх падымаць? Хочуць ПДВ зрабіць 4 каэфіцыент, недзе ў раёне 6 мільёнаў будзе падатак. Дзе, у якой краіне такія падаткі ёсць? Гэта што, спрашчэнне нейкае прадпрымальнікам? Гэта не спрашчэнне – гэта здзек. Да таго ўжо напрыдумвалі розных законаў, новыя прыдумваюць, а старыя не адмяняюцца. Прыходзяць, каго заўгодна аштрафавалі ды ўсё, калі заўгодна.
Запазычанасць суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці Гарадзеншчыны перавысіла 1,5 мільёны даляраў. Цалкам разлічыліся з бюджэтам плацельшчыкі толькі пяць раёнаў Гарадзеншчыны з сямнаццаці.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня