ІП заклікаюць уладу ўзяцца за розум



“Заклікаю беларускія ўлады вярнуцца на сцежку розуму”, – кажа лідар прадпрымальніцкай арганізацыі “Перспектыва” Анатоль Шумчанка.

шумченкоНапярэдадні арганізацыя выступіла з заявай, адрасаванай Адміністрацыі Прэзідэнта ды ўраду. У ёй зазначаецца, што з 1 студзеня 2016 года спынілі працу 90 працэнтаў гандлёвых цэнтраў і рынкаў Беларусі. “Перспектыва” заклікае ўрад прыняць рашэнні з улікам меркаванняў саміх прадпрымальнікаў:

– Наша прапанова – гэта выдаць патэнт індывідуальным прадпрымальнікам, якія сёння гандлююць таварамі лёгкай прамысловасці. Як гэта было ў 2005 годзе: заплаціў падвышаны падатак і працуеш без дакументаў, як усе. Калі хтосьці кажа пра роўныя ўмовы, то ў чым праблема? Калі гандляваць будзе дазволена толькі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах, то кожны суб’ект гаспадарання прыйдзе і будзе працаваць таксама без дакументаў.

Прыгадаем, што з новага года індывідуальныя прадпрымальнікі, якія гандлююць таварамі лёгкай прамысловасці, увезенымі ў краіну, абавязаны мець суправаджальныя дакументы на тавар. Аднак ІП кажуць, што атрымаць такія сертыфікаты на практыцы проста немагчыма.

Паводле БелаПАН

Фота sputnik.by