ІП збіраюцца на рэспубліканскі форум
3 кастрычніка ў Менску пройдзе агульнарэспубліканскі форум прадпрымальнікаў. Яго тэма – “Перспектывы малога бізнеса ў Беларусі”. Як паведаміў старшыня арганізацыі “Перспектыва”, якая збірае форум, Анатоль Шумчанка, сваю згоду на ўдзел у мерапрыемстве выказалі Міністэрства эканомікі і МАРТ.
З Адміністрацыі прэзідэнта патэлефанавалі і сказалі, што не могуць прыйсці, бо ідзе разгляд бюджэту, аднак запэўнівалі, што адсочваюць сітуацыю і ім дакладаюць пра працу форуму.
Пачатак а 12-ай гадзіне ў “Доме Масквы” па вуліцы Камуністычнай.
Беларускае Радыё Рацыя