Ірына Сухій: Закрыццё Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС – несвоечасовае і беспадстаўнае



У Беларусі ўказам Лукашэнкі скасавана дзейнасць Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Сітуацыю каментуе экаабаронца Ірына Сухій:

– Хочуць сказаць, што наступствы ліквідаваныя і цяпер можна там займацца ўжо нечым іншым. Але я думаю, што і фінансавыя цяжкасці ў тым ліку. Рабілася недастаткова, наступствы нявызначаныя, нармальнай статыстыкі захворванняў, звязаных з радыяцыйным забруджваннем, у нас таксама няма. Дзяржатамнагляд павінен таксама займацца іншым, ён павінен сачыць за атамнай станцыяй, а не займацца наступствамі Чарнобыля. Ці яны рыхтуюць яго да наступнай аварыі?

Вядома, што задачы і функцыі скасаванага дэпартамента і яго структурных падраздзяленняў перадаюцца Дзяржатамнагляду МНС, Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, канцэрну «Беллегпрам», Гомельскаму і Магілёўскаму аблвыканкамам.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Ірыны Сухій і з адкрытых крыніц