Ірына Яскевіч: Патрэбна ўвесці нацыянальны сертыфікат якасці
Гандляваць становіцца ўсё цяжэй, а ўлады не дапамагаюць, а наадварот робяць умовы працы дробных прадпрымальнікаў усё больш складанымі. Як прыгадвае старшыня стваранага прафсаюзу „Разам“ Ірына Яскевіч з Віцебску, Беларусь знаходзіцца ў Мытным Саюзе з Расеяй ды Казахстанам, а з 2015 года ўзнікае яшчэ Еўразійскі эканамічны саюз, а таму трэба ствараць роўныя ўмовы для прадпрымальнікаў на ўсёй гэтай прасторы:
– Наступным крокам, каб палегчыць працу прадпрымальнікам, з’яўляецца прызнанне нацыянальных сертыфікатаў. То бок, калі я бяру на фабрыцы рэчы з іхнім нацыянальным сертыфікатам якасці, то я не павінна ўжо ў тут, у Беларусі, яшчэ плаціць грошы і пацвярджаць гэтую якасць.
Праблема тычыцца абавязковай сертыфікацыі ўвезеных у Беларусь з першага ліпеня тавараў, у тым ліку з краін Мытнага саюзу. Ірына Яскевіч прыгадвае, што ўсе свае прапановы ІП накіравалі ўладам краіны, але адказу па-сутнасці на ўсё свае пытанні не атрымалі.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя