Ірына Яськевіч: Прадпрымальніцкія лідары з Менску расчаравалі нас



Толькі індывідуальныя прадпрымальнікі з Віцебскуі Баранавічаў працягваюць пратэст. “Чарговы раз бачым што мы засталіся адны”, – кажа старшыня аргкамітэта па стварэнні прафсаюза „Разам” з Віцебску  Ірына Яскевіч. – У нас столькі арганізацыяў, якія павінны абараняць нашы інтарэсы, аказваецца гэта толькі на паперы”.

– Патрэбная нейкая група людзей, якія стануць “касцяком”, да якіх будуць далучацца. На жаль, у Менску так званыя “важдзі” хочуць кіраваць усімі з прыемных кабінетаў. Некаторыя з іх перасталі ўжо быць прадпрымальнікам. Не ведаю, што рабіць з Менскам, мы пішам іх “Ганьба”. На сам рэч, ідзе знішчэнне дробных прадпрымальнікаў – тым, каму больш няма куды пайсці.

Бярозаўскія прадпрымальнікі не бастуюць. пакуль распрадаюць тое, што маюць. Лічаць, што забастоўка нічога не дасць:

– Прадпрымальнікі разлічваюць толькі на сябе, на свае сілы. Калі заўтра ў мяне на хлеб не будзе, мне ніхто не дасць.

– Калі ўсе дружна… А ўсе баяцца: а рапта знікне без звестак. Лукашэнка прывык дзейнічаць толькі сілавымі метадамі, таму лічу, што мы нарўад ці нечага даможамся

Указ набыў моц 1 ліпеня. Ён забавязвае мець сертыфікаты і суправаджальныя дакументы на ўсе тавары, якія будуць увозіцца ІП у Беларусь пасля гэтай даты.

Валянціна Лаеўская, Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя