Існая сітуацыя не спрыяе ўвядзенню расейскага рубля ў Беларусі



Беларускія ўлады не пойдуць на стварэнне эмісійнага цэнтра ў Маскве і ўвядзенне адзінай валюты з Расеяй. Так лічыць эксперт установы “Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч. На думку эксперта, існая сітуацыя не падштурхоўвае ўлады да ўвядзення расейскага рубля.

Падатковы манеўр – гэта не такая вялікая страта для беларускага бюджэту, гэта 4% ВУП. Краіны, які развіваюцца, у год павінны мець прыблізна такія тэмпы росту. Гэта можна кампенсаваць папросту ростам эканомікі, і адпаведна ставіць у залежнасць такую невялікую страту для бюджэту ад страты кантролю за крэдытна-грашовай палітыкай – гэта проста нелагічна.

Магчымасць увядзення адзінай валюты ў Саюзнай дзяржаве ўзнікла пасля ўвядзення ў Расеі падаткавага нафтавага манеўру. Масква ў якасці ўмовы кампенсацыі страт ад увядзення манеўру прапанавала паглыбленую інтэграцыю.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота Myfin.by