Істотныя скарачэнні на прадпрыемствах Гарадзеншчыны
Буйныя прамысловыя прадпрыемствы Гародні істотна скарачаюць штат супрацоўнікаў. Па звестках міністэрства фінансаў, на працягу года адкрытае акцыянернае таварыства «ГроднаАзот» паменела на трыста дзесяць чалавек. Скарачэнні на такіх прадпрыемствах, як «Гроднааблсельбуд» і «Гроднапрамбуд» склалі чатырыста сорак два і шэсьцьсот восемдзесят пяць чалавек адпаведна.
Як зазначае старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Алякандар Ярашук, рэструктурызацыя на заводах і фабрыках выклікана складанай эканамічнай сітуацыяй, што склалася не толькі на Гарадзеншчыне, але і ва ўсёй краіне:
— Будзе расці беспрацоўе, будзе расці сацыяльная напружанасць, будуць зніжацца і падаць заробкі і ўсё больш і больш складаным будзе жыццё: і шараговых беларусаў і тых, хто працуе. І ніякіх шанцаў на тое, што ў нас сітуацыю можа памяняцца ў лепшы бок, мы не бачым.
Скарачэнні персаналу адбываюцца не толькі ў Гародні, але і на прадпрыемствах усёй Гарадзеншчыны. Падставай для звальненняў зазвычай з’яўляецца непрацягненне кантракту наймальнікамі, якія такім чынам ажыццяўляюць рэструктурызацыю вытворчасці.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня