Івацэвіцкі завод жалезабетонных вырабаў прызнаны банкрутам
Як паведаміла прэс-служба эканамічнага суда Берасцейскай вобласці, такое рашэнне суд прыняў 2 чэрвеня. У дачыненні да ААТ «Івацэвіцкі завод ЖБВ» адкрытая ліквідацыйная вытворчасць, якая павінна скончыцца 1 чэрвеня 2018 года.
Кіраўнік па справе аб банкруцтве назваў наступныя прычыны неплацежаздольнасці прадпрыемства: спыненне вытворчасці па асноўным відзе дзейнасці; перавышэнне фактычнага сабекошту гатовай прадукцыі, якая знаходзіцца на складзе, над яе коштам па адпускных цэнах; адсутнасць уласных абаротных сродкаў; прыцягненне крэдытных сродкаў; зношвальнасці актываў (нерухомасці).
Згодна з рашэннем эканамічнага суда кіраўнік павінен да 1 чэрвеня 2018 года завяршыць усе неабходныя дзеянні па ліквідацыі прадпрыемства і пасля завяршэння разлікаў з крэдыторамі прадставіць справаздачу па вынiках лiквiдацыйнага вядзення з прыкладаннем неабходных дакументаў.
Працэс ліквідацыі ААТ „Івацэвіцкі завод ЖБВ” пачаўся ў лютым 2014 года па рашэнні пазачарговага агульнага сходу акцыянераў і Брэсцкага аблвыканкама.
Івацэвіцкі завод жалезабетонных вырабаў быў створаны ў 1976 годзе, а ў 2010-м — ператвораны ў ААТ. Прадпрыемства спецыялізавалася на выпуску жалезабетонных і бетонных канструкцый і вырабаў.
БелаПАН