Каб выжыць, трэба 383 рублі ў месяц?



Мінпрацы зацвердзіў мінімальныя спажывецкія бюджэты. У Беларусі з 1 лютага зменяцца памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў, паведамляецца на сайце  Мінпрацы. Напрыклад, МСБ для працаздольнага насельніцтва вырасце на 8,72 рублі – да 383,34 рублёў. Лічыцца, што менавіта столькі грошай трэба на набор прадуктаў і рэчаў для задавальнення базавых патрэбаў аднаго чалавека.

Больш за ўсё павялічыцца МСБ для працаздольнага насельніцтва – на 8,72 рублі, а менш за ўсё – для дзяцей да трох гадоў (на 4,2 рублі).

Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт маладой сям’і з трох чалавек з 1 лютага вырасце да 323 рублёў 74 капеек. МСБ пенсіянера складзе 301 рубель 45 капеек, а студэнта – 287 рублёў 93 капейкі.

Сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты з 1 лютага

tabl

Новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп будуць дзейнічаць да 30 красавіка 2017 года.

tut.by

Фота s-pravdoy.ru