Кабякоў: Нас атачаюць краіны і аб’яднанні з моцнай эканомікай



Беларусь чакае сур’ёзных зрухаў у ліквідацыі выключэнняў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі ў ЕАЭС. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета 13 красавіка ў Маскве.

Andrey Kobyakov, the new Belarussian prime minister, is seen in this file photo taken in Minsk, July 18, 2012.  Belarussian President Alexander Lukashenko has appointed Andrey Kobyakov, his chief of staff, as the new prime minister, dismissing the previous prime minister, central bank head and some other ministers, the presidential press service said on December 27, 2014. Picture taken July 18, 2012.  REUTERS/Vasily Fedosenko/Files  (BELARUS - Tags: POLITICS) - RTR4JDBK

„Беларусь прытрымліваецца думкі, што галоўная мэта — гэта ліквідацыя выключэнняў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі, — сказаў ён. — У сувязі з гэтым прапаную вярнуцца да нашай ідэі сабраць прапановы бакоў па першачарговым спісе 10—20 выключэнняў і прыняць меры па іх аператыўнай ліквідацыі. Беларускі бок чакае сур’ёзных зрухаў у гэтай працы ў сувязі са структурнымі пераўтварэннямі ў камісіі — прызначэннем члена Калегіі ЕЭК па пытаннях функцыянавання ўнутраных рынкаў і стварэннем адпаведнага дэпартамента”.

Таксама, паводле слоў Кабякова, беларускі бок чакае ўзмацнення каардынуючай ролі ЕЭК пры вырашэнні ўнутраных супярэчнасцяў паміж дзяржавамі ЕАЭС. Гэта датычыцца ў тым ліку пытанняў забеспячэння свабоднага гандлю і допуску да дзяржаўных закупак, тарыфнай і нетарыфнай абароны ўнутранага рынку ЕАЭС, асабліва ва ўмовах далучэння новых дзяржаў да саюза і ўступлення Казахстана ў СГА.

Кабякоў адзначыў, што цяпер у ЕАЭС ідзе „актыўная праца на знешнім контуры, прычым як на ўсходнім, так і на заходнім вектарах”. „Прайшоў усяго год функцыянавання, а саюз ужо набывае абрысы не проста інтэграцыйнага аб’яднання, — сказаў ён. — І гэта правільны кірунак. Свет ужо нават не дзеліцца, ён падзяліўся на блокі. Нас атачаюць краіны і аб’яднанні з моцнай эканомікай. Задача ЕАЭС — заняць годнае месца сярод іх”.

Але, каб уключыцца ў такую працу, ЕАЭС патрэбны моцны падмурак унутры самога саюза. Менавіта таму Еўразійская эканамічная камісія ў сваёй працы павінна зыходзіць з пазіцыі пераемнасці ў вырашэнні задач, лічыць беларускі прэм’ер-міністр.

belapan.by