Кабякоў: Раздачы пустых грошай больш не будзе



Раздачы пустых грошай больш не будзе, заявіў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў, прадстаўляючы 5 красавіка ў парламенце праграму дзейнасці ўрада Беларусі на перыяд да 2020 года.

Andrey Kobyakov, the new Belarussian prime minister, is seen in this file photo taken in Minsk, July 18, 2012.  Belarussian President Alexander Lukashenko has appointed Andrey Kobyakov, his chief of staff, as the new prime minister, dismissing the previous prime minister, central bank head and some other ministers, the presidential press service said on December 27, 2014. Picture taken July 18, 2012.  REUTERS/Vasily Fedosenko/Files  (BELARUS - Tags: POLITICS) - RTR4JDBK

„Пустыя грошы раздавацца не будуць. Крэдытавацца будуць толькі эфектыўныя праекты, і каб прэтэндаваць на дзяржпадтрымку, неабходна будзе спачатку самым жорсткім чынам аптымізаваць выдаткі”, — сказаў прэм’ер.

Ён падкрэсліў, што значныя аб’ёмы дзяржпадтрымкі ў мінулыя гады прывялі да зніжэння эфектыўнасці выдзеленых рэсурсаў. „Мы ўбачылі такую заканамернасць: чым больш грошай выдзяляецца эканоміцы, тым ніжэйшы каэфіцыент манетызацыі”, — канстатаваў Кабякоў.

У ліку негатыўных наступстваў масавай выдачы дырэктыўных крэдытаў кіраўнік урада прывёў дэвальвацыю і інфляцыю. Каб пазбегнуць такіх наступстваў, дзяржпадтрымка павінна аказвацца толькі пад эфектыўныя праекты, дадаў Кабякоў.

„Нашы суб’екты гаспадарання павінны эфектыўна функцыянаваць, а не чакаць падтрымкі з боку дзяржавы. А мы прывыклі нічога не мяняць і казаць „дайце грошай”. Такога больш не будзе”, — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

У сувязі з гэтым ён нагадаў, што ўказ № 78 аб мерах па павышэнні эфектыўнасці развіцця сацыяльна-эканамічнага комплексу прадугледжвае скарачэнне прадпрыемствамі сабекошту прадукцыі і паслуг на 25%.

„Калі распрануцца па пояс, як сказаў прэзідэнт, згоняць тлушч, яшчэ і яшчэ раз скароцяць выдаткі, тады і будзе разглядацца пытанне, ці варта аказваць такім прадпрыемствам дзяржпадтрымку”, — рэзюмаваў Кабякоў.

belapan.by