Кабякоў знайшоў рынак збыту для беларускай тэхнікі
Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў прапануе пастаўляць у Аджарыю шырокі спектр пасажырскай, камунальнай і дарожна-будаўнічай тэхнікі. Пра гэта ён паведаміў у Мінску на сустрэчы са старшынёй урада Аўтаномнай Рэспублікі Аджарыя ў Грузіі Арчылам Хабадзе.
Кажучы пра перспектывы ўзаемадзеяння, Кабякоў звярнуў увагу, што ў Аджарыі, і ў прыватнасці ў Батумі, вялікая ўвага надаецца развіццю інфраструктуры, перш за ўсё турыстычнай. Прэм’ер-міністр таксама лічыць актуальным супрацоўніцтва ў будаўнічай сферы.
Паводле: БелТА
