Каго з тых, хто з’ехаў за мяжу, могуць выключыць з базы «дармаедаў»
16 гадоў таму
Улады распавялі, каго з тых, хто з’ехаў за мяжу, могуць выключыць з базы «дармаедаў».
Беларускі, якія выхоўваюць дзяцей да сямі гадоў і выехалі за мяжу, могуць прэтэндаваць на выключэнне з базы «дармаедаў». Пра гэта піша «Зеркало».

Як паведамілі ў «дармаедскай» камісіі Жодзіна, такія камісіі прымаюць ад насельніцтва дакументы, якія пацвярджаюць іх занятасць. Калі ёсць падставы, то людзей выключаюць з базы «дармаедаў».
Працаздольныя грамадзяне Беларусі, якія з’ехалі за мяжу больш як на месяц і не занятыя ў беларускай эканоміцы, адносяцца да «дармаедаў» з 1 сакавіка 2022 году. Яны абавязаныя аплочваць жыльлёва-камунальныя паслугі ў поўным аб’ёме. Выключэнне — калі чалавек працуе ў краінах ЭАЭС.
