Калі беларусы пачнуць багацець?



Эканаміст Барыс Жаліба распавёў пра рэальнае зніжэннне даходаў насельніцтва.

грошы

Як сведчыць Белстат, рэльныя даходы насельніцтва Беларусі працягваюць зніжацца. Згодна інфармацыі ведамства, у студзені-кастрычніку гэтага году яны скараціліся на 7,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году.

Барыс Жаліба: Рэальныя даходы беларусаў працягваюць зніжацца і ўсе задаюцца пытаннем: дзе тое дно? Але сітуацыя такая, што зніжаецца ў краіне і ўнутраны валавы прадукт, а значыцца няма падстаў для павелічэння рэальных прыбыткаў. І няма крыніц, каб хаця б затармазіць падзенне даходаў. Будзем спадзявацца, што, можа быць, у наступным годзе УВП будзе ў невялікім плюсе, але большасць аналітыкаў мяркуюць, што ніякіх асаблівых нагод для гэтага і ў 2017 годзе няма.

РР: Тут большы ўплыў аказваюць знешнія чыннікі альбо ўнутраныя?

Барыс Жаліба: Усё ў комплексе. Знешнія – гэта пры ўсім тым, што цана на нафту паднялася да 55 даляраў за барэль, санкцыі з расейскага рынка ніхто пакуль не здымаў. А гэта аказвае вялікі ўплыў і на беларускую эканоміку. Але галоўнае, што ўлады не збіраюцца праводзіць унутраныя эканамічныя рэформы. А таму палёгкі не варта чакаць.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя