Калінінградцам не спадабаўся беларускі тварог



Парушэнне ветэрынарных патрабаванняў пры ўвозе з Беларусі ў Калінінградскую вобласць 10 тон замарожанага тварагу тлустасцю 9% выявіла мясцовае кіраванне Рассельгаснагляду.

Паводле інфармацыі ведамства, устаноўлена, што прадпрыемства-атрымальнік адсутнічае ў рэестры прадпрыемстваў Мытнага саюза, якія ажыццяўляюць вытворчасць, перапрацоўку, захоўванне падкантрольных дзяржаўнай службе тавараў, што перамяшчаюцца з тэрыторыі адной дзяржавы-чальца Мытнага саюза на тэрыторыю іншага.

«Дадзены факт сведчаць пра адсутнасць належнага ветэрынарнага кантролю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пры адпраўцы беларускім пастаўшчыком грузу ў Расейскую Федэрацыю», – лічаць у Рассельгаснаглядзе.

Прадпрыемства-адпраўнік у рэлізе не называецца.

Паводле naviny.by