Каля 280 беларускіх грузавікоў не могуць выехаць з Украіны



Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз пракаментаваў БЕЛТА  сітуацыю з беларускімі дальнабойнікамі ва Украіне. Ён назваў сітуацыю «вельмі складанай».

«Каля 280 беларускіх грузавых аўтамабіляў працягваюць знаходзіцца на тэрыторыі Украіны і ня могуць выехаць. Акрамя таго, у пунктах пропуску з сумежнымі ёй дзяржавамі ЕЗ — Венгрыя, Румынія, Славаччына — прадаўжае таксама назапашвацца грузавы аўтатранспарт з вадзіцелямі-грамадзянамі Рэспублікі Беларусь», — сказаў Глаз.

Паводле яго, ва Украіне пастаянна фіксуюцца выпадкі канфіскацыі аўтамабіляў без якіх-небудзь падстаў. Глаз дадаў, што 143 экіпажам беларускіх вялікагрузаў дапамаглі вярнуцца на Радзіму як на аўтамабілі, так і ў пешым парадку.

Фота: facebook.com