Каманда Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой прыняла ўдзел у Minsk Forum XXI
Каманда Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой прыняла ўдзел у Minsk Forum XXI у Берліне і паўдзельнічала ў закрытай працоўнай сустрэчы 1-3 снежня, дзе прысутнічалі эксперты і спецыялісты па розных кірунках.
Пра вынікі ўдзелу распавёў прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Яўген Буры:
-Былі вызначаныя чатыры галоўныя кірункі, па якіх трэба зараз размаўляць з еўрапейскай уладай. Першы кірунак – гэта вызваленне палітвязняў; другі кірунак – рэабілітацыя палітвязняў, дапамога тым, хто ўжо выходзіць на волю; трэці кірунак – падтрымка незалежных медыя; чацвёрты – развіццё, падтрымка беларускай культуры, адраджэнне беларускай культуры, беларускай мовы. Я працаваў у групе, звязанай з вызваленнем палітычных вязняў. Бізнес, які ўваходзіць у нашую асацыяцыю, можа прапаноўваць працоўныя месцы для гэтых людзей.
Minsk Forum XXI – гэта штогадовая міжнародная канферэнцыя, прысвечаная аналізу і абмеркаванню эканамічных, палітычных і сацыяльных праблемаў у Беларусі і суседніх краінах.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: АВВА