«Камароўка» прапануе пакупнікам зніжкі
Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскі Камароўскі рынак» 11 студзеня аб’яўляе зніжкі 20%, паведамілі БелТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Менгарвыканкама.
Ніжэйшымі будуць цэны на агародніну і фрукты, мясныя паўфабрыкаты, мяса птушкі і паўфабрыкаты з мяса птушкі, спецыі, сухафрукты, арэхі, бакалейныя тавары, свежамарожаную рыбу. Таннейшымі на 20% таксама будуць кандытарскія і каўбасныя вырабы.
Зніжка прадугледжана і на абедзеннае меню ў сталовай, выпечку ўласнай вытворчасці, разліўную каву.
На прадпрыемстве звярнулі ўвагу, што пры нізкіх тэмпературах гандаль агароднінай і фруктамі ажыццяўляецца толькі на гандлёвых месцах у адміністрацыйна-гаспадарчым корпусе і ў гандлёвых радах крытай часткі рынку.
Фота minsk.topcity.me
