Кампаніі ў Беларусі і Расеі будуць працаваць на роўных умовах



Урад Расеі зацвердзіў ўзгоднены для падпісання варыянт адзіных правілаў канкурэнцыі ў Саюзнай дзяржаве. Адпаведнае распараджэнне падпісаў прэм’ер-міністр Расеі Міхаіл Мішусцін. Гэта значыць, што антыманапольныя ўмовы для працы беларускіх і расейскіх кампаній павінны стаць роўнымі.

— Галоўная мэта пагаднення — стварэнне арганізацыйных і прававых асноў абароны канкурэнцыі для забеспячэння свабоднага перамяшчэння тавараў, работ, паслуг і справядлівага ў адносінах да ўсіх удзельнікаў функцыянавання рынкаў дзяржаў-членаў Саюзнай дзяржавы. Дакумент загадвае органам улады дзвюх краін спыняць любыя праявы манапалізму і ўжываць антыманапольнае заканадаўства да кампаній з Саюзнай дзяржавы на роўных умовах, — паведамляе прэс-служба ўрада Расеі.

Гэта павінна прывесці да „гарманізацыі антыманапольнага заканадаўства Расеі і Беларусі” ў рамках 28 саюзных праграм. Іх Беларусь і Расея зацвердзілі 4 лістапада мінулага года.

Беларускае Радыё Рацыя