Кампанія Henkel сыходзіць і з Беларусі
Кампанія Henkel спыняе сваю дзейнасць у Беларусі. Крыху раней Henkel заявіў пра свой сыход з Расеі.

Рашэнне канцэрну спыніць бізнес у Беларусі і Расеі закране больш за 2500 супрацоўнікаў і гадавы аб’ём продажаў на суму каля 1 мільярда еўра.
«Улічваючы развіццё вайны на Украіне, мы вырашылі спыніць сваю дзейнасць у Расеі. Акрамя таго, мы прынялі рашэнне спыніць сваю дзейнасць у Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.
Henkel — адзін з найбуйнейшых вытворцаў бытавой хіміі, касметычных і будаўнічых тавараў. Яму належаць такія брэнды як Persil, Losk, Schwarzkopf, Syoss, Ceresit, „Момент” і іншыя.
