Кампанія „Санта” закрывае частку былых крамаў „Віталюр” у Беларусі
15 гадоў таму
Пра эканоміку ў Беларусі. У сеціве з’явілася інфармацыя пра тое, што некаторыя былыя „Віталюры”, якія перайшлі пад кіраванне „Санты” ў пачатку года, найбліжэйшым часам закрыюцца.

Як высветліў партал Tochka.by, гэта сапраўды адбудзецца. У кампаніі „Санта Рытэйл” пацвердзілі гэтую інфармацыю. Па шэрагу гандлёвых аб’ектаў па пагадненні бакоў дагаворы арэнды спыняюцца, і ўласнік заключае новыя дагаворы з іншымі аператарамі.
У сваю чаргу, гендырэктар „Віталюра” Віталь Яцук расказаў, што шэраг крам, якія былі ў арэндзе ў „Санты”, цяпер ужо перадаюць іншым гандлёвым сеткам. Пакуль гаворка ідзе аб перадачы прыкладна 20 гандлёвых аб’ектаў.
Беларускае Радыё Рацыя
