Кампанія «Серж» – банкрут
Эканамічны суд горада Менска прызнаў банкрутам вытворцу бялізны – кампанію «Серж». Да 19 верасня 2017 года кампанія павінна быць ліквідаваная. Інфармацыя пра гэта размешчана ў Адзіным дзяржаўным рэестры звестак аб банкруцтве.
Цяпер у рамках справы аб банкруцтве «Сержа» рэалізуюцца рэшткі гатовай прадукцыі на складзе, а таксама сыравіна і матэрыялы на агульную суму 702,5 тысячы рублёў без ПДВ. Маёмасць прадаецца па балансавым кошце адным лотам, піша tut.by.
