Кампанія сябра і пляменніка Пуціна выкупіла групу, якой належаць «УКантакце», «Аднакласнікі», Mail.ru



Холдынг USM мільярдэра Алішэра Усманава прадаў кантрольны пакет кампаніі, якая кантралюе акцыі VK (былая Mail.ru Group), страхавой групе «Согаз». Яе найбуйнейшыя ўладальнікі — сябар Уладзіміра Пуціна Юрый Кавальчук і яго сям’я, пляменьнік Пуціна Міхаіл Шаломаў і «Газпром».

VK належыць найбуйнейшыя сацыяльныя сеткі Расеі «УКантакце», «Аднакласнікі», пошта mail.ru, сэрвіс дастаўкі «Самакат» і доля ў Delivery Club і і іншыя сэрвісы. Цана групы перавышае 4,5 мільярда даляраў.

Сума здзелкі не раскрываецца.

Паводле справаздачнасці кампаніі, сукупная выручка VK у трэцім квартале 2021 года вырасла на 19 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склала 30,41 мільярда рублёў. Найбольш холдынг зарабляў ад рэкламы і ад гульнявога бізнэсу.

svaboda.org