Кампанія Wargaming сыходзіць з Беларусі і Расеі



Кампанія Wargaming вырашыла дыстанцыявацца ад бізнесу ў Расеі і Беларусі.

Фота: iphones.ru

У заяве кампаніі паведамляецца, што гульнявы бізнес у гэтых дзвюх краінах з 31 сакавіка перададзены пад мясцовае кіраванне Lesta Studio, якая больш не звязаная з Wargaming.  

„Кампанія не атрымае прыбытку ад гэтага працэсу ні сёння, ні ў будучыні. Наадварот, мы чакаем значных стратаў у выніку гэтага рашэння. Мы завершым аперацыйны пераход з усёй неабходнай хуткасцю, пры гэтым у поўнай адпаведнасці з усімі законамі і забяспечваючы пастаянную бяспеку і падтрымку нашых супрацоўнікаў. На працягу пераходнага перыяду анлайн-прадукты застануцца даступнымі ў Расеі і Беларусі і будуць упраўляцца новым уладальнікам”, — гаворыцца ў паведамленні.

Беларускае Радыё Рацыя