Камунальнікі расказалі, што будзе з тарыфамі на ЖКП у 2024 годзе
У 2024 годзе тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі (ЖКП) маюць намер падвысіць двойчы, як і ў 2023-м, — з 1 студзеня і з 1 чэрвеня. Пра гэта журналісту «Зеркала» як фізічнай асобе паведаміў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка падчас прамой тэлефоннай лініі.
«З 1 студзеня будзе першае павелічэнне. Не скажу, што канкрэтна падаражэе, гэтым пытаннем займаецца Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ). Але будзе невялікае павелічэнне — у межах паловы базавай велічыні па сярэдняй кватэры, на сёння гэта 18,5 рублёў па сярэдняй кватэры, — сказаў Рамашка. — З 1 чэрвеня падаражэюць ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне. Як звычайна, у межах устаноўленага гадавога ліміту».
Сёлета падвышэнне тарыфаў на ЖКП прайшло ў два этапы: з 1 студзеня — на жыллёва-камунальныя паслугі, акрамя ацяплення, а з 1 чэрвеня — на цеплавую і электрычную энергію, прыродны і звадкаваны газ для ацяплення. Як чакаецца, у 2024 годзе падвышэнне тарыфаў на ЖКП пройдзе па такой жа схеме.