„Камунарка” плануе пачаць пастаўкі новай лінейкі цукерак у Кітай



Кандытарская фабрыка „Камунарка” са жніўня плануе пачаць пастаўкі новай лінейкі цукерак на рынак Кітая, паведаміў генеральны дырэктар „Камунаркі” Іван Данчанка ў эфіры тэлеканала СТВ.

„Цяпер мы пастаўляем прадукцыю ў 19 краін свету – гэта ўсе краіны былога СССР, Балтыі, Германія, Венгрыя, ЗША, Канада, асвоілі рынак Ізраіля. Але  актыўней за ўсё мы зараз прабіваемся на рынак Кітая. Спецыяльна для гэтага рынку распрацавалі новы прадукт – лінейку цукерак . Яны меней салодкія, больш прэсныя. У трэцяй дэкадзе чэрвеня мы пачнем іх вырабляць і апрабоўваць на сваім унутраным рынку, а ўжо са жніўня масава пачнем прадаваць гэты прадукт на рынак Кітая „, – распавёў гендырэктар.

Іван Данчанка адзначыў, што за апошнія гады фабрыка значна пераўзброілася.

belta.by