Канфіскацыя машыны як кара за кантрабанду
„Якія парушэнні мытнага заканадаўства могуць прывесці да канфіскацыі машыны?” – запытаў нашага эксперта слухач. Адказ быў адназначны: прыкладам, за спробу кантрабанды цыгарэт. Вось цэлы адказ эксперта:
Кантрабанда цыгарэт ў росквіце. Можна нават сказаць, што гэты від кантрабанды, якім займаюцца звычайныя людзі, гэта хіт беларускага экспарту. Для многіх гэта лад жыцця і спроба вырвацца з агульнай беднасці. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што гэта з’яўляецца стандартнай карцінай беларуска-польскай мяжы. У Беларусі пачак цыгарэт каштуе каля аднаго даляра, у Польшчы такі ж пачак можа абысціся ў два разы даражэй, а прададзены ў Нямеччыне ці Вялікабрытаніі – нават у дзесяць. Выкарыстанне розніцы паміж цэнамі стала спосабам на павелічэнне сямейнага бюджэту ды на паляпшэння жыцця.
Зазвычай для кантрабанды выкарыстоўваюцца спецыяльна прыватна пераробленыя машыны. Фантазія кантрабандыстаў не ведае межаў. Яны адаптуюць да сваіх патрэб кузаў і апоны, выкарыстоўваючы любое вольнае месца. Кантрабандысты перарабляюць падлогу, прастору пад столлю, фары, дзвярныя парогі і сядзенні. Яны могуць знайсці месца для кантрабанды ў паліўным баку ці акумулятары. Цыгарэты перавозяць ў газавых балонах. Перарабляюць радыятар або абагравальнік. У адаптаваным аўто можна правесці ад некалькіх да сотні блокаў цыгарэт. Рэкардсменам стаў нядаўна затрыманы Volkswagen Passat, у якім было 2550 пачкаў цыгарэт, што былі схаваны ў спецыяльна распрацаваных адсеках пад заднімі сядзенням, парогах, паліўным баку і за бамперам. Сустракаюцца таксама схованкі з выкарыстаннем электрамагніта. Такі сейф, напоўнены цыгарэтамі, мытнікі знайшлі ў Audi. На першы погляд, машына не была падобна на пераробленую для перавозу кантрабанды, а кіроўца на кантрабандыста. Часцей за ўсе так машыны перарабляюць на тэрыторыі Літвы, дзе ў бляшаных майстэрнях аказваюць дадатковыя паслугі. І хоць такія змяненні не з’яўляюцца юрыдычна каральнымі, але, выкарыстаныя ў незаконных мэтах, могуць прывесці да канфіскацыі аўтамабіля. Усё залежыць ад колькасці кантрабандных цыгарэт і паводзінаў кіроўцы. Каб прадухіліць кантрабанду, мытнікі ўжо пяць гадоў не толькі канфіскуюць самі кантрабандныя цыгарэты, але і транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца для кантрабанды, накіроўваючы ў суд пастановы пра іх канфіскацыю. Суды схільныя іх прымаць да разгляду і вызначаць, ці з’яўляецца канфіскацыя транспартных сродкаў спецыяльна пераробленых з мэтай кантрабанды законнай. На думку мытнікаў, такія меры больш эфектыўныя, чым штрафы.
На сённяшні дзень служба польскай мытні сканфіскавала каля 1500 транспартных сродкаў, прызначаных для кантрабанды цыгарэт. З кожным годам лічба канфіскаваных машын зніжаецца, што паказвае на тое, што кантрабандысты сталі ўлічваць рызыку страты аўто. Цяпер яны абіраюць менш якасныя машыны, старэйшыя і таннейшыя. Часцей за ўсе гэта нямецкія Volkswagen passat, Audi i Mercedes, а таксама французскі Сitroen ды італійскі Fiat.
Рашэнні ў руках судоў
Ужыванне гэтай меры дазваляе Крымінальны кодэкс (артыкул 29, пункт 2 і арт. 49). Згодна з ім, суд можа прыняць рашэнне пра канфіскацыю прыладаў ці іншай рухомай маёмасці, якія былі выкарыстаны ці былі прызначаны для здзяйснення падатковага правапарушэння. Умовай з’яўляецца тое, што змены канструкцыі аўтамабіля былі зроблены спецыяльна для кантрабанды. У значнай частцы выпадкаў аўтамабіль не з’яўляецца ўласнасцю карыстальніка, але нават тады суд, вяртаючы аўтамабіль яго законнаму ўладальніку, абавязвае кантрабандыста плаціць у казну кошт эквівалентны аўтамабілю, які выкарыстоўваўся для кантрабанды.
Беларускае Радыё Рацыя